Чаканнi цуду
Ды не, вось яна...
На збялелым небе, зорка апошняя…
Над горадам зноў і зноў
бавоўна і грукат звышгукавога…
Пад стогн электронных гадзін
сусед прачынаецца,
каб зарабіць дзеткам на корнфлекс…
Пах свежага хлеба… ...
І кава.
Дзесьці кот, як дзіця заплакаў…
Здрыгануўшыся
ад грукату апаражняюцца
смеццевых бакаў,
мы прыціснуліся адзін да аднаго…
Мір…
Цішыня…
Хто там,
зноў,
шоргнуў
па небе
зоркай?!!!
Свидетельство о публикации №122090702507