У захадзе ружовым
У квецені садоў,
У ветрыку паўднёвым
Жыве мая любоў.
У клёкаце бусліным,
У велічы гаёў,
У лузе шапатлівым,
У спевах салаўёў.
У ранку і ў вячорку,
Сцяжынкамі ў жыццё…
Я да рачулкі звонкай
Не страчу пачуццё!
Ніколі не стамлюся
Любоў сваю дарыць
Таму, чаму малюся
І без чаго не жыць.
Любоў мая святая
Да роднай да зямлі
Душу мне сагравае,
Жыве ў маёй крыві!
Свидетельство о публикации №122090702233