Рябиновый лист
Плыць неакрытай душы засталося,
Пачуццяў ніжэй за трывог не знайсці.
Шчасце высокае ужо адбылося,
Бы спарахнела у маім жыцці.
Цвіка не ставала, каб зачапіцца,
У імкненні пакутным дзён дзе-ні дзе.
Пораз здзіўленне неяк насніцца,
Сэрцам адчуеш сябе маладзей.
У вёсны мінулыя дух акунецца,
Добрае памяць перажыве.
У халодную восень недзе сагрэцца,
Ліст арабіны ляжыць у траве.
Свидетельство о публикации №122090606707