Шчырасць

Ёсць слова такое - шчырасць,
Яно, як зямны шар,
Яно вызначае схільнасць
Людзей да вялікіх спраў.

У ім існуюць разам
Настрой, дабрата ды вера,
І самыя мілыя назвы
Рэчаў, у якія мы верым.

Яно ззяе светам,
Не мае мяжы ды бруду
І надае свету
Надзею, што лепей будзе.

У слове гучыць ласка,
У ім спадзяванне даецца,
Што неверагодная казка
У жыцці таксама стаецца.

Мы шчыра сардэчна любім,
У шчырасці кахаем,
Мы шчырай душы людзі,
А іншага не прымаем.

Ёсць слова такое - шчырасць,
Яно нам гаворыць аб цудзе,
І марыць дае магчымасць,
Што яно аднойчы наступіць.


Рецензии