Слота

Дастаткова таго, што я ведаю: побач ты.
Гэты свет без цябе не патрэбны мне заўтра будзе.
І табе без мяне ён здаецца зусім пусты.
Бачыш – восень прыйшла. А ўнутры ўжо бясконцы студзень.
Слёзы ператвараюцца ў лёд – не закрыць вачэй.
Думкі крылы свае размінаюць – ляцець на поўдзень.
Мы маўчым пра галоўнае сёння, бо так лягчэй,
Цi, магчыма, ямчэй, каб з сумленнем застацца ў згодзе.
Дастаткова таго, што ты ведаеш: побач я,
А што з ведамі тымі рабіць – разбярэмся потым.
Перамір'е часовае нашае – нічыя.
Восень толькі прыйшла, а ўнутры лістапада слота.

06.09.2022


Рецензии