Выгнанн к

Адхiленым ад раю
Загладзіць грэх свой як?
Да смерцi памнажаем,
Перадаём, як знак,

Тым хто з натугай цягне,
Заўжды з мучэннямi…
Душа асотам вяне -
Грахі  нятленныя…

Жаданні, страсці, стогны -
Нясе з сабой паток.
А далягляд ўвесь чорны –
Там тленне, смрад і змрок.

З грахоў саткалi сэрцы
I душы спавiлi…
Прывыклi байкам верыць…
I гнуцца да зямлi...

Выпальваецца ядам
Свядомасці расток.
Квітнее буйным садам
I лашчыцца грашок…

Ўсяляе велiч блудным
Атручаны той плод.
Пра дзень вялікі судны
Пакуль не ўспомніць Бог…

Насычаны грахамі
Накрые далягляд.
Прыкінуцца арламі
Паганцы, узляцяць…

Грахі ўсе зганьбяць хорам –
«Барацьбіты» за мiр…
Каб зноўку стаць жанглёрам,
Нас склічуць на плезір…


Рецензии