Сутонне над мiнскам
Хавае ў абдымках дамы i двары.
Запальваюць свет каляровы
Ахоўнiкi мiрнага сну – лiхтары…
Зацiхлi дзiцячыя гульнi,
Iх смех растварыўся ў прасторы, замоўк.
Вуаллю мой дом агарнула,
Гарэзлiва скача начны вецярок.
Плыве над ракою сутонне,
Ажурнаю дымкай шапоча з вадой.
А месяц купаецца, тоне
У Свiслачы плынi, заве за сабой…
Як чыстае, зорнае неба,
Начнымi агнямi мой Мiнск зiхацiць.
А ветрык чытае малебен
Аб мiры, пакуль родны горад мой спiць…
Свидетельство о публикации №122090503218