Нашле травень бл скав цы...

Нашле травень бліскавіцы,
Неба шэрае ад хмар,
Нашле сум душой нудзіцца
Ды й Айчыну ўспамінаць.

Прадчуваньням няма веры,
Сон прароцкій адхіну,
У сьвітальный ранак белы
На бацькоўскі мур з'яўлюсь.

Там калісь жыцьцё буяла,
Там бацькі мае жылі,
Гуртом мы расьлі па-малу:
Упяцёх дзеўкі, тры браты.

Час разьвеяў нас, разгойдаў,
Жаўцець лісьцем раськідаў,
Засталася ў тых падворках
Ціха старыцца сястра...

Час нясе жыцьцё паволі,
Несупынен дней навал,
Азірнусь у жыцьцё былое:
Каму ж я, яго аддаў!
-23.05.22.


Рецензии