Негеу - пустынь - шофар
Мінулым жыцці жудаснай не памятаючы,
не памятаючы ўжо…
Якая лупіцца скурай, рубцамі на сэрцы, вузламі лёсу і заломамі заплацілі за рай на запечанай крывёю мяжы…
Ізуверскае гэта свяціла,
якое
прапаліла косткі скрозь цела,
люлю сонейкам ласкавым, сном…
Райскім сном…
...А тыя пырскі туману, якія пасля хамсіну* хапаю высахлых ротам…
Ну, вядома ж, - здаецца мне, што цякуць яны ў горла, што мёдам цякуць.
І малаком…
Мёдам і малаком.
Мёдам…
І
малаком…
* ) хамсін - люты ізраільскі сухавей.
Свидетельство о публикации №122090304890