Осенний мотив
Лета, як сон адыйшло.
Дзеці збіраюцца ў школу
І апусцее сяло.
Толькі старыя ля хаты,
Быццам падмурак жыллю.
Нібы яны немаўляты,
Моўчкі глядзяць на зямлю.
Сонейка грэе ім плечы,
Хоча ў твар зазірнуць.
Ведаць жыццё ад галечы,
Гэта не лаплі абуць.
Ведаць жыццё, нібы стома,
Побач і гора, і грэх.
Толькі жыццё не вядома
Каму старасць, бы смех.
Сыплецца лісце да долу,
Клінам плывуць журавы.
Хутка дадому, вядома,
Шэпча бяздонне жывым.
Свидетельство о публикации №122090206332