Малюнкi ночы

Я баюся малюнкаў ночы:
Павявае ад іх кашмарам.
Ноч кідае малюнкі мне ў вочы.
Яна лічыць сябе Шагалам.
Рысы чорныя, часам шэрыя
Пакрысе аплятаюць сцены.
Усё стрываюць канвасы белыя,
Хоць заляпаны цемрай без меры.
Ноч у азарце шалёна скаліцца,
Больш малюнкаў на сцены наносіць,
На жыццё праз эцюды скардзіцца
І спагады ад кожнага просіць.


Рецензии