Блакитнавоки край!
Сунічны пах бароў, світанкаў ружава…
Камбайн, як карабель, хвалюе жыта мора,
І з верай у жыццё ўсцілае дол трава.
Плывуць кудысь на ўсход крылатыя аблокі,
Як мары тых, каго забраў у бездань лёс.
І птушак меньш чутно, твывожаць гай сарокі…
То - восень! Лёгкі сум нам верасень прынёс.
Палудзенны прастор цалуюць сонца промні.
Крамяныя блішчаць на градах гарбузы…
І хочацца з цяплом хвіліны лета ўспомніць,
Ды вусны саланяць ад сцёкшае слязы…
Вяргінявы букет чакае вучня рукі,
Як вуллі ўжо гудуць і школкі, і садкі…
Як добра, што жыве ахвота да навукі
І хочацца складаць аб восені радкі!
Свидетельство о публикации №122090103290