Мне снятся сны о мирном небе...
Мне сняцца сны аб мірным небе
Ў аблоках белых абразоў,
Аб спелай ніве з пахам хлеба,
Аб ізумрудах берагоў,
Абняўшых шчыльна стужкі рэчак
І вочы сінія азёр,
Дзе казкі дзіўныя дарэчы
Апавядае стары бор.
Мне сніцца, як свае галіны
Ружова-белы песціць сад,
Гняздоў’е над вясковым млынам,
Нязграбны клёкат буслянят.
Суквецця белыя рамонкаў,
Блакіт валошкавых лугоў,
І хараство старых маёнткаў
Ля новых светлых гарадоў.
Мне сніцца чуласць ў захаванні,
З усмехам твары ў тым краю.
Ў адзінстве, мірным існаванні
Я бачу спадчыну сваю.
Свидетельство о публикации №122090101048