М ж зорак, што нясуцца Сусвеце

Між зорак, што нясуцца ў Сусвеце
Ў далі бясконцай, той што Бог стварыў,
На ўтульнай і знаемай так планеце
Дзівак прасты адзін спакойна жыў.
Ен ведаў, дзе знайсці сапраўдна шчасце.
Ен марыў, каб усе пайшлі шукаць.
Каб стала ў адзіноце болей сласці,
Каб кошт жыцця сапраўднага пазнаць.
Далекі ад вяселля і ад гора,
Ен слухае пусты касмічны гук,
І ў сэрцы адчыняецца прастора
Кахання без пяшчот і без пакут.


Рецензии