Адыдзе лета
Адыдзе полем, лесам прабяжыць,
І стане восень нам дарыць ужо кветкі,
І будзем з ёю да зімы мы жыць.
Мы будзем бачыць шмат вяргіняў у садзе,
Сачыць, як лісце жоўтае ляціць,
Дажджоў мы будзем слухаць серэнады,
І слухаць будзем, вецер як шуміць.
За туманамі плыць услед да рэчкі,
Рабінаю на сонцы пунсавець.
І грэцца каля цёплай, цёплай печкі,
І лета зноў імклівага хацець.
Свидетельство о публикации №122083101355