На скрыжаванни

Духмяністыя ночы сцелюць цяжкія росы,
Дастае ўжо сукенку жаўтаватую восень.
Заблудзіліся у хмарцы, пацьмянелі світанні…
Недзе тут скрыжаванне лета з восенню ранняй.

Па-над цішаю дрэмле безгалосае поле,
Павуцінкі імкнуцца ў невядомасць паволі.
Адзінота няспешна йдзе сцяжынай растання,
Бо знайсці, мабыць, хоча сэрцаў дзвюх скрыжаванне.


Рецензии