***

Асірацела вёска без буслоў,
Ад звыклага ад ранку клекатання,
Што пасылала свету прывітанне.
Асірацелі вёскі без буслоў.

Асірацелі хаты без буслоў.
Наклікалі адлётам халаданне.
Што засталося нам?Адно: цяпла чаканне.
Асірацелі хаты без буслоў.

Слупы асірацелі без буслоў.
Стаяць з нягеглы мі вянкамі гнёздаў.
Удаль глядзяць.Яны сумуюць проста,
Чакаючы сваіх гаспадароў.


Рецензии