Малiтва

Трывай, нягледзячы на ўсё.
Трывай, калi засталiся
зачыненыя дзверы у рай.
Трывай,
Калi збавенне толькi ў тым,
каб скончыўся раздрай
Пад назвай чалавецтва.

Трывай, калi
Нiводная iдэя альбо сiла
Не верне справядлiвасць.
Так, трывай,
Бо, памiж намi, нiкаму
Цiкава не было, калi тануў.
Трывай,
Жыцце ўсё больш не таямнiца,
Прытулак твой панелька альбо камянiца,
Сябра мой, трывай.


Рецензии