Пахне восенню

Пахне восенню паветра,
Ужо бульбоўніка няма,
З духатой сплывае лета,
У садзе скошана трава.
Спелы яблык алым бокам
Вабіць, кліча да сябе.
Думкі з рэчкаю аблокаў
Удалячынь нясуць мяне.
Шчыміць сэрца сум па леце,
Шпажнік падпірае хлеў,
А над усім стракоча ў жыце
Конік бойкі свой напеў.


Рецензии