Шукала

Я шукала цябе ўдалечы,
У самых цёмных куточках сусвецця.
Абыйшла кантыненты, мястэчкі -
Не траплялась патрэбнай мне рэчы.

Мне здавалася, што не сустрэну
(Бо не кожнаму гэта даецца),
І трымцела ў грудзях шалена
Клапатліва турботнае сэрца.

Я, канешне, песціла мару
(З ёй адной да апошняга часу),
Але каб нешта моцна трымала,
Трэба цуду здзяйсняцца адразу.

Я ў пошуках страчвала волю,
Спадзявалася з долей сумнення.
А ты разам і поруч са мною
На мае не ўплывала імкненні.

БылО поруч і ў свеце, і ў хаце,
Але ж мне не хапала веры.
І калі перастала шукаць я,
Само шчасце пагрукалась у дзверы.


Рецензии