Беларуская iдэя

Два гады, як выпалі з жыцця.
Выехаў актыў, а бюргер затаіўся.
Мірны пераход улад не збыўся,
Стаў народ прадметам для біцця.

Бо народ з'яднала абурэнне
Яўным,  непрыхованым абманам.
Не было захопу ўлады планаў,
А стыхійны супраціў - параз карэнне!

Добра, што народ усё ж прачнуўся
І пабачыў, што ў яднанні сіла,
Быў бы план, яна б і ўладу змыла,
А на мірны супраціў тэрор вярнуўся.

Мірны супраціў не мецьме плёну,
Бо для ўлады status quo каштоўны
І народ з ёй дыскутант няроўны,
Асабліва, "Як не да закону".

Бо бандыт скарыцца толькі сіле,
Толькі гвалт яго прымусіць здацца,
Не шахід ён і з жыццём расстацца
Не гатовы, каб прэць у магіле.

А грамадству мусіць быць наданы,
План, дзе ўсё вядзецца па закону!
Каб не быў уладай хтось да скону
А народам вольным быў абраны!


Рецензии