Храм Успення

Храм Успення Найсвяцейшай Багародзіцы

Храм наш светлы, бялюткі, высокі
Па цаглінцы адной будаваўся,
І на ўзвышшы да самых аблокаў
Белакрылаю птушкай узняўся.

І цяпер узіраецца ў высі,
Слаўны свой юбілей сустракае.
Нашы думкі ў малітве зліліся…
Хай яна ў паднябессе ўзлятае.

Храм у час ліхалецця, нявер’я
Не схіліўся пад ветрам дрыготкім,
Не закрыў ён прад сцюжамі дзверы,
Хоць гадоў паўтары яму сотні.

Божай Ласкай і сонцам сагрэты,
Ён імкнецца ў вышынь купаламі.
Не шкада, што канчаецца лета:
Божай Маці Успення мы ў храме.

Тут дзяцінства жывуць успаміны…
А жыццё пралятае імгненнем.
Хай нашчадкам навек – не хвілінай
Светлы дзень – Найсвяцейшай Успенне.

Толькі высі туманяцца смогам,
Недзе плачуць ад болю аблокі.
Мы малітваю светлаю Богу
Зберажэм любы край сінявокі.

Вера з праўдаю зноў пераможа,
Хай братэрства пануе і згода.
Памажы, ўсемагутны наш Божа,
Назаўжды аб’яднацца народам.

Тут, у Храме прытулак спакою,
Пакідаюць пакуты, трывогі…
Ад народзін і да супакою
Храм вядзе нас жыццёвай дарогай.


Рецензии