Навучыцца жыць

Як жа навучыцца вольным быць?
Не палохацца ад стуку ў дзверы…
Разам з лёгкiм ветрыкам кружыць,
Мроiць i спяваць, любiць i верыць…

Навучыцца па зямлi ступаць
Смела, цвёрда, поўнаю ступнёю.
Знiтаваўшы губы нам пячаць
Не калола ўхмылкаю-бранёю.

Не баяцца сваiх думак, мар,
Ды не гнуцца спiнушцы да долу,
Каб душа лунала, зоркай твар
Засвяцiўся, быццам ружа ў полi…

Як жа навучыцца так вось жыць?
Не дрыжаць ад сцюжы  i марозаў…
Не пятляць, душою не крывiць,
Захаваць свой страх на дне азёраў …


Рецензии