Бульбiны
Жыць бульбінам?
Памыляецеся.
І дарэмна так
Здзекліва ўхмыляецеся.
Тысячы бульбін у склепах
За праўду сядзяць,
Іншыя тысячы ў неба чужое
Тужліва глядзяць.
Боўтацца ў супе жыцця -
Гэта той яшчэ квэст.
Бульбіны б’юцца аб сценкі
Каструляў у пратэст.
Свидетельство о публикации №122082701420