Палеск кут

Якi прыгожы мой радзiмы кут:
Гушчавы лес, блакiтныя азёры,
Квiтнеюць кветкi, ручайкi бягуць.
Не знойдзеш у свеце, ты, мiлей прасторы.
Я ў ранiцу ўстану да зары,
Каб першай мне спаткаць прамень-дасветак.
Я чую ў далi жаўна стук ў бары
I бачу расквiтненне першых кветак.
Духмяна пахне луга першы скос,
Цудоўна ў небе птушкi песнь спяваюць,
Як быццам не кранаецца iх лёс.
Жывуць яны ў лясах, бяды не знаюць.
На некалькi гадзiн я тут спынюсь,
Каб ўдоваль наталіцца гэтым пеннем.
Парушыць гэта хараство баюсь...
І птушкаю адчую хоць iмгненне.
Ах, як чаруе гэта прыгажосць!
Здаецца, я жыву ў Божым раі!
Iду праз луг, ўдалi сінее бор...
Я чую любы спеў раднога краю. 


Рецензии