Зоры

У тваёй галаве споры,
Меркаванні ды дыскусіі.
У маіх вачах свецяць зоры,
Зоры ясныя ды бліскучыя.

У тваім распарадку планы,
Бізнес-мітынгі ды дарУчэнні.
Я лячу да цябе з марамі,
І яны ўсе аб нашым будучым.

Ты ў паперы глядзіш ды лічбы,
Надаеш ім увагу пільную,
Я гляжу на цябе дзівячысь
І вачэй адвясці не схільная.

У тваёй галаве сумненне
І пытанне павісла звыклае…
Да цябе я звярнусь з натхненнем
І паведаю пра вялікае.

У тваіх вачах свецяць зоры,
У маіх - яны пераліваюцца.
Паміж намі ўзнікаюць горы,
Але разам мы з імі справімся.


Рецензии