Няволяй спавiтыя душы
Шукаю з агеньчыкам вочы.
Ухмылка, як госць нечаканы,
Часамi, як снег, агарошыць…
Не важна цi левы, цi правы,
Аб муках, цi шчасцi спявае.
Як маскi, застыўшыя твары,
Скавала журба векавая…
Вякамi ў народзе прывыклi,
Як прымаўка, чутна у краi,
Што смех, беспрычынны i звыклы,
Гаворыць - дурак вас вiтае…
У свеце сваiм ён бытуе,
Жартуе, смяецца – блажэнны.
А сцюжы, завеi i буры
Яму, як забаваў, iмгненнi.
Шкада, што для шчасця нам трэба
Тануць, апусцiцца ў нiрвану.
Жыццё замяняе нам небыль,
А сэрцы у клетцы - скаваны.
На жаль, нават пеўчыя птушкi,
Спяваць не жадаюць у клетцы.
Няволяй спавiтыя душы,
Як прывiд на тварах i ў сэрцы…
У кожнага ўбачыць я мару,
Як зорачкi вочкi - ў праменях,
Вясёлыя, светлыя твары –
Удалеч завуць перамены…
Свидетельство о публикации №122082401829