Купаловским гостинцем. Вяча
Між старых вербаў, лозаў, вольхаў,
Міная вёскі і лясы,
Цячэ, бруіць паміж пагоркаў
Вада вадзіца ў рацэ.
Бяжыць свавольніца наперад
Не азіраючысь назад
Няма ўжо Прудзішчаў, Бяларуч,
Пільніца дзесці ўперадзі.
Цячэ наперад хуткай плынню
Няма супынку ёй нідзе
Ласкае берагі, каменні
І ў ясны дзень і ў начы.
А ўздоўж вакольных старых вёсак
На берагах Вячы-ракі
Гудуць млынкі і крупарушкі,
Тут збожжа молюць на муку.
Бяжыць раўчук, бяжыць пятляе,
Паміж замшэлых валуноў,
Паміж купінаў асаковых
Быццам гуляе сам з сабой.
З сівой даўніны бярэ рэчка пачатак
У той час калі жылі цары і паны,
Дзе слынны пясняр Беларусі – Купала
Ў маленстве ў Вячы мыў ногі сваі.
11.03.2008
Свидетельство о публикации №122082307311