Liubou da Radzimi

Як зваць такое пачуццё,
Што душу разрывае шырай
І паўнаводнай глыбінёй,
Што больш за веліч небасхіла?!

Калі я недзе ўдалечы
Заплюшчваю вочы ўзмрок,
Каб вобраз самай роднай рэчы
З’явіўся перада мной на крок.

Як зваць той усплеск пяшчотнай хвалі,
Што да мурашак прабівае,
Калі я бачу на экране
Мясціны родныя ды гаі?!

Калі я чую гукі мовы,
Што мне знаёма ад калыскі,
Увысь уздымаюцца прадмовы
Маіх дзядоў и продкаў блізкіх.

Усё ўнутры ўрачыста бае,
Калі ступаюць ногі долу
Роднай зямлі, мясцінаў краю
І самых улюбленых прастораў.

Як зваць пачуцце чыстай веры
У спадчыну, што нам даецца,
І неаб’ятныя памеры
Ласкавых адгалоскаў сэрца?!

Не трэба назву мне шукаці.
Яна як шчырае каханне,
Жыве са мной, у бацькоўскай хаце
І ў кожным з мамаю спатканні.

Мая Радзіма дарагая,
Я да цябе у штодзённай смазе
Як да Усевышняга звяртаюсь
З любоў’ю да тваіх прыкрасаў.


Рецензии