Небесный фиал
Завулак к завулку, Радзімы прыкметы.
Старэнькую вёску малюе хлапчо,
Бо хмеляць пачуцці былыя ранеты.
Дзівосныя кветкі, як белы наліў.
Суседі сівыя і простыя людзі.
Жыццё, нібы небыль, няўжо то насніў,
Няўжо цябе болей ніколі не будзе?
Што дзецям аддаў, што яны ўзнялі.
Усе маўчуны, мне знаёмыя людзі.
Грудок беларускай духмянай зямлі,
Нябесны фіал, лепш у свеце не будзе.
Свидетельство о публикации №122082306388