Гатэль Парыж
Дзе сёння ты стаiш?
Няўжо вярнуўся з Менеска ў Еуропу?
Няма фае. Трымаюць сцены крыж
Пакут ваенных, ды разбiтых вокнаў.
Я гэтай ноччу крочыў да цябе.
На небе зорным аббiваў я ногi...
Гатэль Парыж у думках ёсць цяпер
Радкоў мaix i вечнае дарогi.
Я шмат паспеў сягоння расказаць
Старому сябру, даўняму суседу...
Гатэль Парыж! -- Абноўлены фасад...
Там пастаяльцаў чуецца бяседа.
Aдзiн казаў: Еўропа -- гэта Менск.
Другi спрачаўся, што Еўропа -- Вiльна.
Даносiўся з камiна дроваў трэск --
Было ў пакоi ўтульна i цывiльна.
08.08.2019. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122082305703