***
Пад покрывам начы заснулі зоркі.
Ізноў Малочны Шлях у думках месціць
Духмяны водар роднае старонкі.
Не бачыць ён з вышыняў тое збожжа,
Што ў полі зрокам сонейка шукала:
Цягнулася, расло да веры божай
І ў родны кут здалёк мяне гукала.
Я бачыў ноч, дзе выспявала лета
І ападала зоркамі на глебу.
Раслі ў людзей патрэбнасці да ведаў --
Яны штодзень казалі дзякуй небу
За спорны дождж, што даў усходы ніве,
За прамяністы ранак па-над гаем.
За сонца, што сагрэла месяц жнівень,
І колас, што зярняткамі іграе.
16.08.2022. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122082305586