***
Сёння завялі ружы.
Сівер дыхнуў уранні
Холадам белай сцюжы.
Нашы шляхі-дарогі
Снег засыпае ўночы.
Мерзнуць на снезе ногі,
Коле мароз у вочы.
Там, дзе квітнела лета --
Больш не пабачыш зорак.
Коўдрай накрыўся ветах --
Стыне ўспамінаў золак.
Шлях мой -- ісці і верыць:
Зноўку шукаць свой ранак
Белы, як ліст паперы,
Дзе ты не ўбачыш ранаў.
17.08.2022. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122082305568