Адбiтак часу

Войны, падман, атрута --
Новы адбітак часу.
Стала жыццё пакутай --
Кветкі не любяць вазу.

Там, дзе расла Свабода --
Краты і дрот калючы.
Знішчаны волі водар
Ад Ірпіня да Бучы.

Стогне пад цяжкім гнётам
Песьні народнай слова.
Родных не чую нотаў --
Мне за дзяржаву сорам.

Сорамна за маўчанне,
Сорамна за цярпенне.
Праўду прадаў начальнік --
Ён яе нам не верне.

Гайка сціскае думкі.
Гайку разьба трымае.
Хутка мы ўзнімем рукі:
Станем, нібы трамваі.

Нас супыніць не зможа
Тормаз жыцця старога.
Едзем, а значыць -- можам
Бачыць у волі Бога.

21.08.2022. Заслаўе


Рецензии