Мы спяшаемся жыць
Час у вупражы з намi – мы разам.
Мы бяжым супраць хваль, льюць дажджы…
Вецер часта мяняе напрамак…
Па жыццi, перапоўненым дум
З поўнай сiлай ўдыхнуць дар нябесны.
Падганяе нас час як бiзун,
Невядомасць чаруе пампезна.
Дзе ў тумане так многа шляхоў,
Многа рыфаў, замiнак трывожных.
Шкода лёс паскупiўся гадкоў –
Пераправа i зноў раздарожжа…
Каб адчуць сваё месца ў жыццi,
Можа трэба нам тэмп запаволiць?
Каб у цемры аднойчы знайсцi
Богам даны прычал сваёй долi
Свидетельство о публикации №122082301549