Шэры дзень
Каб развеяцца, я выйду пагуляць:
Прасачу за ластавак чародкай,
Што над домам шпарка праляцяць,
Каля плоту з'ем маліны жменю,
Пастаю з суседам ля ракі,
Рэчку бродам жвава я асілю
І падамся вандраваць ў лугі.
Праз гадзіну, стомлены вандроўкай,
Цераз лес шыбуючы дамой,
Жвавай залюбуюся вавёркай
І казулю напалохаю сабой.
Дзяцел доўбіць дрэва блізка дзесьці.
Лес у твар мне дыхае. Маўчу.
Быць сваім у гэтым дзіўным месце.
Вось і ўсё, чаго на схіле дзён хачу.
Свидетельство о публикации №122082201267