Цi даляцiць мая птушачка...

        Марыне

Ці даляціць мая ластаўка
Слоў... у святочны дзень твой,
Каб прытуліць цябе ласкава
Сэрца ўспамінам, душой.

Чую і ведаю: жніўная
Зорка на рукі ўпадзе,
Шчодрасці ношай шчаслівая -
Шляхам прыгожым ідзеш.

Квецень вясновая, белая,
Жар летніх дзён - чарадой...
Яблычкам Спасавым спелая,
Разам з душой маладой.

Што ні вяршыла, ні дзейсніла -
Сцяг быў Любові ў душы.
Часам, калі і не з песнямі
Ўмееш прыгожа ты жыць.

Хваляй марской і паветранай,
Цёплаю - сённяшні дзень.
Шчырая, тонкая, светлая
Ты для мяне і людзей!

21.08.2022   Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)


Рецензии
Слова, наполненные нежностью, любовью, вниманием к дорогому человеку.
Прекрасное посвящение, Ядя!

Добрый ранiцы, добрага дня!

С улыбкой -

Татьяна Голева-Мурычина   23.08.2022 05:18     Заявить о нарушении
Добрай раніцы, Таня! І добрага дня таксама!
Дзякуй за цёплы водгук і лямпачку ўсмешкі асабліва.

Ядвига Довнар   24.08.2022 07:10   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.