Прыпынiся

Мы бяжым, непрыкмячаем,
Штось шукаем i знайходзiм,
Цемрай зводзiць сiла злая –
Усхваляем, пiшам оды…

Нам прырода шле сiгналы:
То хваробы – скалануць нас,
То завеi i цунамi
Засыпаюць чорным брудам.

Пачуццё ў паветры ўецца
Лёгкаважным, мяккiм ветрам,
Альбо хмарай, пыльнай, меднай,
Запаўняе непамерна…

Дабрыня, любоў i дружба
Дораць будучыню мiру…
Зайздрасць, войны мiр загубяць,
Прах рассеяць над эфiрам.

Ляднiкi i навадненнi
Калацiлi шар зямны наш.
Дайце шанец пакаленням
Адарыце эрай мiрнай…


Рецензии