Трэба ведаць свае каранi
Ганарыцца старонкай зорнай,
І душы не губляць дабрыні,
Дзіўнай мовай валодаць роднай.
Трэба бачыць жыцця прыгажосць:
Захапляцца, як бусел кружыць…
Чалавек на Зямлі — толькі госць -
Ён зямлі і нябёсам служыць.
Трэба марам насустрач ісці,
І заўсёды знаходзіць сілы,
І імкнуцца духоўна расці,
І наведваць дзядоў магілы.
Свидетельство о публикации №122081804358