Арыштуйце мову

Трэці год мы працягваем танцы на колатым шкле,
На гарачым вуголлі, на бруку з запеклай крывёю,
На іржавых цвіках, на жыццёвым прагнілым стале
З невясёлай, нахіленай часам уніз галавою.

Кажуць: «Хопіць ужо. Трэба жыць дзеля тых, хто сышоў» –
Невясёлыя думкі нагадваюць здраду і змову.
Цырк крывавы не з'ехаў, ён подла працягвае ШОУ,
І саджае за краты ўжо нас нізавошта – за мову.

Арыштуйце таго, хто агучваў прыпынкі метро,
Хто спявае народныя песні, іграе ў тэатры,
Пасадзіце ўсе вёскі – працятае мовай нутро,
Наступіце на ўласныя граблі і скончацца жарты.

16.08.2022


Рецензии