Родны прычал

О, родныя мясціны, мой вечны неспакой!
Малюнак кожны дзіўны, як луг што за ракой.
Шуміць ліствою ліпа з буслянкай на галлі –
Аберагае бераг радзімы на зямлі.

Тут самае святое – дзяцінства наш прычал.
І маміны вяргіні, і вечны  малачай.
І покатам гасцінец, ажно за паварот,
І рыжы жбан на плоце, здалёку – нібы кот.

А выйдзеш рана ў поле прайсціся па расе –
Табе ківаюць людзі, знаёмыя усе.
На жаль, не ўсе жывыя. І многіх не відаць.
О, родныя мясціны! Краса і благадаць!


Рецензии