Зноу плыве з душы разам з месяцам...
Зноў плыве з душы разам з месяцам
Успамін пра дзяцінства маё шчаслівае:
Тата жывы, і ў картуз не месцяцца
Пачастункі яго - грушы з слівамі…
І ў картуз не месціцца
Таты майго пяшчота.
І плыве, плыве разам з месяцам
Дарослая адзінота...
А ты спіш недзе ціха,
Табе не хочацца мне паэту перашкаджаць.
І плыве, плыве разам з месяцам
Маё велічнае – кахаць...
Так кахаць, каб і потым – вечарам,
Калі я сыду ў іншы свет,
Быў бы поўны ён срэбным месяцам,
Як кахання майго сусвет,
Што ў картуз успамінаў маіх
Не месціцца, ой, не месціцца…
Зноў плыве жыццё разам з месяцам…
15. 08. 2022 г.
Свидетельство о публикации №122081500595