Прыснiлася, нiбы маленькi стаю...
Прыснілася, нібы маленькі стаю
Я дзесь паміж зорных галактык
І ўсюды шукаю там маму сваю,
Яшчэ не паэт і не практык.
А мамы няма, толькі зоркі лятуць
І здзіўлена небу ківаюць,
І бачу далёкі міжзоркавы пуць,
Куды мяне бы зазываюць.
Хачу я ісці, а ісці не магу.
Стаю я, нібыта ўкапаны.
Падняць не магу ні руку, ні нагу,
Як быццам к чаму прыкаваны.
І ўсюды шукаю я позіркам, дзе
Матуля мая дарагая.
Ты сніцца мне стала радзей і радзей,
І быццам бы стала другая.
Ты стала, матуля, яшчэ мне бліжэй,
Радней, даражэй ты мне стала.
Становіцца наша разлука даўжэй,
І ў снах цябе бачыць мне мала.
13 – 14. 08. 2022 г.
Свидетельство о публикации №122081407341