Серабранка

На паўвыспе зялёнай, паміж трох мроючых вод
Недзе бродзіць дзяцінства, гуляе і ціхенька кліча
Дзе таполяў, рабін і каштанаў застыў карагод
На праспектаз, што трохі з гадамі змянілі аблічча.

Птушкі так жа спяваюць, ля ціхай застыўшай вады
Выпяваюць старанна сваі адмысловыя песні
Прыгажуням птушыным што побач, у хвіліне хады
І у сэрцах птушыных ад роспачы жнівеньскай цесна.

Па сыходзячым леце( як тое дзяцінства сышло)
Па гадам прамільгнуўшым бы знічы упаўшыя з неба,
.....недзе ходзіць нябачна дзяцінства , глядзіць у гарэлае шкло
На паўвыспу зялёную, воды і птушак, прашпекты і глебу.


Рецензии