Дождж

Ранішні дождж

Засмуціўся ранак пад абложнай хмарай,
Пад дажджом знікаюць сонечныя мары.

Гучна і нястрымна дождж шуміць па даху
І па кветках хлешча з усяго размаху.

Барабаніць рупна і па шкле аконным.
Патанае ранак у палоне сонным.

Дождж па ганку хлешча і шапоча грозна,
Ружы ўсе паніклі пад лавінай слёзнай.

Ліўнем безупынным пралілося неба
І прыціхлі травы, разамлела глеба.

Штосьці дождж занадта стаў да слёз ахвочы:
Плача ён ад рання аж да самай ночы.

Над даспелай нівай дождж імчыць імкліва,
Да зямлі калоссем прылягае ніва…

У лугах атавы змоклыя пакосы…
Плача дождж бясконца над капрызным лёсам.


Рецензии