Я Саша!!!
Андрей, Уладзімір, Кастусь, Маргарыта, Святлана –
Я тыя, каму так раптоўна прысвечаны верш,
Хто знойдзе сябе сёння ў ім, хай крыху нечакана.
Я Гена і Сцёпа, Крысціна, Наталля i Влад,
Тамара, Надзея з Любоўю i Вера з Ігнатам.
Я Кася i Каця. Не, не – гэта не маскарад,
Бо я беларус. Я сястрой табе буду i братам.
Я Павел i Павал, Максiм, Юля i Аляксей,
Я Iгар, Мiкiта, Макар, Вольга, Жанна, Ларыса,
Я тыя, хто сёння за кратами, там, тут – усе,
Бо гэта, сябры, беларуса адметная рыса.
Я Лiза, Алiна, Алеся, Антоха, Яўген,
Вазген, Арташэс, Iскуi, Гюльчатай, Ганна, Iнна,
Я Эла i Ала – вас разам сабраў PeraMen,
І гэта, сябры, аб'яднаць нас, нарэшце, павінна.
Я Ніна, Дзяніс, Анжаліка, Валеры, Вадзім,
Я Віка, Ірына, Віталій, Паліна і Лёля.
Я тыя, каго мы ніколі губляць не хацім,
Я шчасце, спакой, дабрабыт, мова, выбар і воля.
P. S. Я Раман...
12.08.2022
PeraMen
Свидетельство о публикации №122081207218