Адчуванне

Адчувала жыццё востра:
Шчасце, радасць, адчай, гора...
Адшукала бы свой востраў,
Толькі дома няма мора.

Там адныя крыві лужы,
Што слязьмі саланіў дожджык.
Адчувала сябе дужай
І калола ўсіх, як вожык.

Адчуванням няма веры.
Птушкай моўчкі ў акно б'юся,
Расчыняю душы дзверы
I сумую па Беларусі.

Не змагла апусціць крылы,
Паляцела, куды вочы
Паглядзелі — узяць сілы,
Каб не біцца ў акно моўчкі.

12.08.2022. (S.Kurkova)


Рецензии