За клунями плывуць па небе хмары
Хмурнее неба. Пэўна, будзе дождж.
Сціхае вецер, заціхаюць далі,
Чамусьці стала сумна мне. Ды ўсё ж
Сяджу на ганку і дажджу чакаю,
Спякотай цяжка , вільгаці хачу.
Грыміць. І кроплі песню пачынаюць,
Я ўсміхнуся, слухаю, маўчу.
Усё мацней іх песня, а паветра
Так пахне свежасцю і водарам дажджу.
Танцуюць кроплі хораша, паверце,
Я ўсміхнуся, слухаю, гляджу...
Свидетельство о публикации №122081201370