У час трывожны...

***
У час трывожны і адказны,
Калі вайна бушуе побач,
Пішу пра вечнае каханне
І пра любоў сваю пішу.

Ці трэба гэтае каханне
Таму, хто зараз там ваюе,
Хто ў чалавека там страляе,
Хто бачыць слёзы, кроў і гора
І хто не хоча паміраць?

А як пісаць мне пра забойствы,
Калі я сам жыццё аддаў бы,
Калі б мяне там прымушалі
Ў такога, як я сам, страляць?

Не, не пра гэта, мусіць, трэба
Пісаць паэту-патрыёту,
Не пра каханне да зары!

Але ёсць два зямных паняцці,
Каторыя сусветам правяць:
Каханне вернае святое
І маці родная твая.

У час трывожны і адказны
Пішу пра маму і каханне,
Каб бераглі яны любога,
Хто вымушаны ваяваць.

08 – 11. 08. 2022 г.


Рецензии