Калi любiш, усё удаецца...

***
Калі любіш, усё удаецца,
І смяецца за хатаю бор,
І з курацінай бульба пячэцца,
І сінее ў падлеску чабор.

Калі любіш, дык сэрца імкнецца
Да высокіх і радасных нот,
І так хочацца сэрцу сагрэцца
Ля душы тваёй. Той ідыёт,

Хто любіць не умее бясконца,
Хто любіць не умее той міг,
Калі грэе высокае сонца
Нам жалезную сілу вярыг.

І смяецца за хатаю кветка –
Шматгадовы любві дзівасіл,
Калі любіш, няхай сабе й рэдка
Да любімых прыходзіш магіл.

11. 08. 2022 г.


Рецензии